Чалавек VS Кампутар на WordPress па-беларуску

Чалавек VS Кампутар

Як апынулася, кожны пяты амерыканец бярэ з сабою на адпачынак партатыўны кампутар, а 80 адсоткаў – мабільныя тэлефоны. Аб гэтым сведчаць вынікі апытання, праведзенага міжнароднай даследчай службай Ipsos. Па меркаванні 84% рэспандэнтаў, за апошнія тры гады людзі сталі больў залежнымі ад сваіх кампутараў. Пры гэтым такім тонкім адносінам не заўсёды ўласціва гармонія: больш паловы карыстачоў ПК успрымаюць няўдачы кампутара як свае асабістыя. Людзі злуюцца калі кампутар “завісае” або дрэнна працуе.
Пятая частка апытаных прызнала, што ў іх узнікала жаданне стукнуць кампутар. Самае парадаксальнае ў гэтай сітуацыі складаецца ў тым, што ў стане “кібернетычнага стрэсу” у пошуках спачування мы звяртаемся да сваёй сям’і.
Трывогу з нагоды залежнасці ад інтэрнэту замежныя псіхолагі пачалі біць яшчэ ў сярэдзіне 1990-х. Галоўнай прыкметай залежнасці злічылі “дакучлівае жаданне ўвайсці ў інтэрнэт і няздольнасць з яго выйсці”. Інтэрнэт назвалі сродкам сыходу ад рэальнасці, пошук інфармацыі ў Сеткі – інфармацыйным вампірызмам.



Пакінуць каментар

Вам трэба увайсці, каб пакінуць каментар.