Wikipedia плануе выйсці на рынак інтэрнэт -пошуку
Заснавальнік папулярнай інтэрнэт-энцыклапедыі Wikipedia Джымі Уэльс заявіў, што ён стварыў добрую заснову для пашуковай сістэмы, якая складзе канкурэнцыю такім “монстрам пошуку” як Google і Yahoo.
Па словах Уэльса, яго кампанія набыла сістэму сканавання Grub, якая дазволіць індэксаваць сайты ў адпаведнасці з крытэрамі пошуку. Ён адзначыў, што гэта дазволіць кампаніі змяніць баланс сіл на рынку інтэрнэт-пошуку.
Таксама як і іншыя праекты Ўэльса, сістэма пошуку будзе пабудаваная з дапамогай добраахвотнікаў.
