Internet Explorer 8
Першая бэта новай восьмай версіі браўзэра Internet Explorer выйдзе ў першай палове 2008 года, паведамляе PC World са спасылкай на заяву Microsoft. Пакуль аб Internet Explorer 8 вядома толькі тое, што ён прайшоў так званы тэст Acid2, правяраючы адпаведнасць браўзэра разнастайным стандартам.
Некалькімі днямі раней выйшла другая бэта-версія Firefox 3, галоўнага канкурэнта IE, са значна палепшанай хуткадзейнасцю і размеркаваннем памяці. Чакаецца, што стабільная версія Firefox 3 з’явіцца раней першай бэта-версіі Internet Explorer.
Тэст Acid2 паспяхова праходзіць не толькі IE8, але і Firefox 3, а таксама браўзэры OmniWeb, Safari і Opera.
У канцы лістапада карыстачы Internet Explorer папыталі Microsoft часцей абнаўляць браўзэр. Пасля таго як распрацоўка версіі 7 заняла шэсць гадоў, заснавальнік кампаніі Біл Гейтс паабяцаў, што новыя версіі IE будуць выходзіць кожныя 9-12 месяцаў.
Internet Explorer 7 існуе ўжо больш года. Гэта самы папулярны браўзэр на планеце, ім карыстаюцца каля 300 мільёнаў карыстачоў. Для параўнання, Firefox выкарыстаюць, па статыстыцы распрацоўнікаў, каля 125 мільёнаў чалавек.
