Гуль і блогі
Wednesday, January 21st, 2009Google прапанаваў новы сэрвіс для блогераў. Google Blog Converters дазволіць уладальнікам анлайн-дзённікаў экспартаваць свой кантэнт. З дапамогай такога праграмнага забеспячэння з адчыненым кодам можна пераносіць пасты і каментары да іх на розныя блог-хостынгі.
Па меркаванні Google, уладальнікі блог-хостынгаў наўмысна спрабуюць ускладніць працэс экспарту, жадаючы ўтрымаць сваіх карыстачоў. Можна пераносіць пасты ўручную, але не ўсе гатовы губляць на гэта свой час. Цяпер праграма дазваляе хутка і без страт пераносіць запісы на такія платформы як LiveJournal, MovableType, WordPress і Google Blogger.
У будучыні плануецца дадаваць блог-хостынгі і сінхранізаваць прылады паміж рознымі сэрвісамі, у якіх няма функцыі імпарту/экспарту, але якія прадстаўляюць API .
