Андройд на Даму
Чацвер, Снежань 20th, 2007Адзін з карыстачоў сайта Instructables апублікаваў інструкцыю па зборцы галавы андройда з матэрыялаў агульным коштам менш за ў 30 даляраў.
Для зборкі спатрэбіцца палісціролавая галава, вэбкамера, ВК-экран, дынамікі, святлодыёд, святлоадчувальны элемент і мікрафон. Самым дарагім кампанентам у спісе з’яўляецца ВК-экран, які каштуе каля 18 даляраў.
Так як у андройда няма мікрапрацэсара, галаву варта падлучыць да адпаведных раздымаў на персанальным кампутары. У гэтым выпадку пасля ўсталёўкі сістэмы распазнання прамовы і іншых праграм палісціролавая галава зможа выконваць маўленчыя каманды карыстача, арганізаваць відыачат з іншым карыстачом і нават распазнаваць малюнкі.
Варта адзначыць, што паўнавартасныя андройды і робаты значна даражэй, складаней і ўмеюць значна больш. Honda Motors, напрыклад, навучыла сваіх робатаў працаваць у пары, Toyota - гуляць на скрыпцы, арганізатары чэмпіянату Robo-One - дзерціся, а магнітагорская кампанія “Андройдные робаты” - працаваць на заводах.
