June 4th, 2007
Як апынулася, кожны пяты амерыканец бярэ з сабою на адпачынак партатыўны кампутар, а 80 адсоткаў – мабільныя тэлефоны. Аб гэтым сведчаць вынікі апытання, праведзенага міжнароднай даследчай службай Ipsos. Па меркаванні 84% рэспандэнтаў, за апошнія тры гады людзі сталі больў залежнымі ад сваіх кампутараў. Пры гэтым такім тонкім адносінам не заўсёды ўласціва гармонія: больш паловы карыстачоў ПК успрымаюць няўдачы кампутара як свае асабістыя. Людзі злуюцца калі кампутар “завісае” або дрэнна працуе.
Пятая частка апытаных прызнала, што ў іх узнікала жаданне стукнуць кампутар. Самае парадаксальнае ў гэтай сітуацыі складаецца ў тым, што ў стане “кібернетычнага стрэсу” у пошуках спачування мы звяртаемся да сваёй сям’і.
Трывогу з нагоды залежнасці ад інтэрнэту замежныя псіхолагі пачалі біць яшчэ ў сярэдзіне 1990-х. Галоўнай прыкметай залежнасці злічылі “дакучлівае жаданне ўвайсці ў інтэрнэт і няздольнасць з яго выйсці”. Інтэрнэт назвалі сродкам сыходу ад рэальнасці, пошук інфармацыі ў Сеткі – інфармацыйным вампірызмам.
Рубрыкі: bez rubriki | Каментароў няма »
May 31st, 2007
27 траўня 2003 года свет ўбачыў першы рэліз WordPress.
Але днём нараджэння лічыцца 25 студзеня 2003 года.
Адбылося гэта так:
24 студзеня ў блогу Мета з’явілася першы запіс аб намерах зрабіць форк b2. 25 студзеня, у каментары Mike Little абяцаў дапамагчы ў распрацоўцы. Менавіта таму 25 студзеня лічыцца днём нараджэння WordPress.
Глядзім у першакрыніцы – на афіцыйным блогу
Рубрыкі: WordPress | Каментароў няма »
May 16th, 2007
Новае:
- Віджэты зараз убудаваны ў ядро WordPress. Яны дазваляюць змяняць знешні выгляд афармлення, прычым робіцца гэта простым перацягваннем элементаў. Гэтая функцыянальнасць была даступна праз убудову, але зараз убудавана, і базавая тэма зараз падтрымлівае віджеэы.
- Поўная падтрымка пратаколу Atom, уключаючы абноўленыя стужкі Atom, якія выкарыстоўваюць спецыфікацыю стандарту 1.0 і рэалізацыю API публікацыі Atom для дадатку нашага інтэрфейсу XML-RPC.
- Новы імпарт з Blogger. Зараз даступны імпарт з апошняй версіі Blogger ад Google і аўтаматычна імпартуе запісы і каментары адразу пасля ўводзін Вамі інфармацыі аб уліковым запісу.
- Бясконцы струмень каментароў. Гэта значыць, што пры рэдагаванні каментароў, калі Вы выдаляеце або адзначаеце каментар як спам, выкарыстаючы AJAX, аўтаматычна падгружаюцца дадатковыя каментарыі так, каб на старонцы заўсёды было 20 штук.
- Зараз ёсць абарона ад актывацыі ўбудоў, якія прыводзяць да краху блога
- Аптымізацыі хуткасці працы ядра для ўбудоў і фільтраў. Гэта павінна прывесці да паніжэння нагрузкі на сервер.
- Дададзеная падтрымка WYSIWYG для будучай версіі Safari.
Рубрыкі: WordPress | 1 Каментар »
April 25th, 2007
Прапануем да вашай увагі тэму Spring Orange, якая была распрацавана камандай WordPress-By.

Спампаваць тэму можна тут: Spring Orange
Рубрыкі: naviny | Каментароў няма »
April 12th, 2007
WordPress абнавіўся ў пачатку красавіка, у цяперашні час вядуцца дапрацоўкі і абнаўленні будуць даступныя на гэтым блогу. У гэты раз абнаўлення дакранаюцца ў першую чаргу бяспекі – распрацоўнікі WordPress падвысілі надзейнасць сістэмы ў дачыненні XSS-атак. Таксама распрацоўнікі ўпэўніваюць, што гісторыя з падменай файла больш не паўторыцца!
Рубрыкі: naviny | Каментары (5) »
March 26th, 2007
Калі хтосьці не ведае хто гэты чалавек на фота, я сцісла распавяду. Гэты чалавек напісаў WordPress, а дакладней перапісаў b2, дадаў функцый, змяніў адмінку і нарадзіўся WordPress.
Хабрахабр апублікаваў інтэрв’ю з ім.
Чытайце тут: http://www.habrahabr.ru/blog/wordpress/7558.html
Рубрыкі: naviny | Каментароў няма »
March 21st, 2007
21.03.2007 рухавічок трохі дапрацаваны
Усім хто прымаў удзел вялікі дзякуй!
Рубрыкі: naviny | Каментары (4) »
March 14th, 2007
Убудова WpKeys дае магчымасць аўтаматычна замяняць ключавыя фразы ў вашых запісах на лінкі. Гэтыя лінкі вядуць на статычныя старонкі Вашага блога. Гэта дазваляе зрабіць Ваш блог больш зручным у навігацыі для чытачоў.
Рубрыкі: plugins Wordpress | Каментароў няма »
March 13th, 2007
Паважаныя Спадары, каб хутчэй вылучыць усе памылкі і недахопы ў рабоце беларускаі версіі WordPress, мы вырашылі даць магчымасць усім жадаючым завесці свой уласны блог (імя_блога.wordpress-by.org) !
Калі Вы зацікавіліся пішыце нам 
Рубрыкі: naviny | Каментароў няма »
March 13th, 2007
Рубрыкі: naviny | Каментароў няма »